Беларуская Служба

Моладзь стане рухавіком перамен у Беларусі – Ціханоўская

11.05.2026 17:26
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у форуме «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» ў Стакгольме.
      , 11  2026 .
Святлана Ціханоўская выступае на форуме ў Стакгольме, 11 мая 2026 года. Крцніа: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Пра неабходнасць рэальных перамен у Беларусі з дапамогай дэмакратычных выбараў і вяртання ў еўрапейскую сям’ю, а таксама пра ролю беларускай моладзі, якая стане рухаючай сілай перамен, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 11 мая на форуме «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» ў Стакгольме (Швецыя).

Ціханоўская падзякавала Швецыі за тое, што яе ўлады адрозніваюць Беларусь ад Расіі, а беларускі народ ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Позірк».

— Ізалюючы Лукашэнку з дапамогай санкцый (а санкцыі маюць заставацца ў сіле), вы працягваеце дапамагаць беларускаму народу,  падкрэсліла дэмакратычная лідарка.

Палітык нагадала, што Швецыя далучылася да Міжнароднага гуманітарнага фонду, які дапамог сотням вызваленых з турмаў людзей.

— Гэтыя людзі прайшлі лячэнне і рэабілітацыю ды паступова вяртаюцца да нармальнага жыцця,  адзначыла яна.  Паколькі мы чакаем, што ў бліжэйшыя дні і тыдні будзе вызвалена новая група палітычных зняволеных, гуманітарная падтрымка Швецыі будзе мець вырашальнае значэнне,  дадала Ціханоўская.

Швецыя, паводле слоў палітыка, з’яўляецца другім паводле велічыні  пасля Еўрасаюза агулам  донарам, які падтрымлівае свабодную Беларусь.

— А нервовыя рэакцыі рэжыму  такія як прызнанне ЕГУ і SILC «экстрэмісцкімі арганізацыямі»  толькі даказваюць, што ваша праца дае плён. Няхай гэта вас не бянтэжыць. Гэта значыць, што вы мяняеце сітуацыю да лепшага. І гэта значыць, што мы не павінны скарачаць нашай супрацы  мы павінны яе ўмацоўваць,  падкрэсліла дэмлідар.

Ціханоўская канстатавала, што падтрымка Швецыі  гэта «не дабрачыннасць, а інвестыцыя», у тым ліку ва ўласную бяспеку гэтай скандынаўскай краіны, паколькі «адна толькі вайсковая моц нічога не значыць без людзей, гатовых адстойваць свае каштоўнасці».
Палітык заклікала інвеставаць у беларускую моладзь, якая «працягвае супраціўляцца  як унутры краіны, так і ў выгнанні».

— Яны плацяць высокую цану: турэмнае зняволенне, выгнанне, рэпрэсіі. Але нішто іх не спыніць. Яны растуць, як кветкі скрозь асфальт. Прыходзяць новыя людзі. Паўстае новае пакаленне  яшчэ больш смелае, творчае і еўрапейскае,  патлумачыла яна.

Паводле слоў дэмлідара, маладыя беларусы «хочуць удзельнічаць  у палітыцы, у грамадскім жыцці, у стварэнні перамен», таму трэба падтрымліваць іх, «ствараць магчымасці  праз стыпендыі, абмены, візы  усё, што збліжае беларусаў з Еўропай».

— Калі для Беларусі адчыніцца новае акно магчымасцей, мы маем быць гатовыя. Гатовыя з моцнымі дэмакратычнымі інстытутамі, моцнай грамадзянскай супольнасцю і моцнымі маладымі лідарамі, здольнымі ўзяць на сябе адказнасць,  падсумавала палітык.

На II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі 26 верасня 2025 года ў Варшаве было заяўлена, што за мінулыя да таго моманту паўтара года дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду сабрана больш за 2 млн 9 тыс. еўра, размеркавана звыш 1 млн 300 тыс.

Фонд быў створаны Нарвегіяй па ініцыятыве Ціханоўскай. Заснавальнікамі сталі ўрад Нарвегіі, Нарвежскае агенцтва па супрацы ў мэтах развіцця і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт.

Сёлета ў студзені Ціханоўская падзякавала Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Ісландыі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Люксембургу ды Іспаніі за дапамогу беларусам праз фонд.