Беларуская Служба

Паездкі ў Польшчу з Ваўкавыска і Слоніма сталі больш даступнымі

12.05.2026 14:27
Аўтобус — адзіны грамадскі транспарт для паездак у Польшчу. Раней большасць рэйсаў курсіравала паміж буйнымі гарадамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Са Слоніма і Ваўкавыска без перасадак у Беласток і Варшаву: добрыя навіны для пасажыраў з Гродзенскай вобласці.

Аўтобус — адзіны грамадскі транспарт для паездак у Польшчу. Раней большасць рэйсаў курсіравала паміж буйнымі гарадамі, а жыхарам іншых неабходна было выбудоўваць маршрут з улікам перасадак.

Цяпер міжнародныя паездкі з Ваўкавыска і Слоніма сталі больш даступнымі.

На сайце і ў дадатку Атласбас упершыню адкрыты продаж білетаў на рэйсы без перасадак са Слоніма і Ваўкавыска ў Беласток, Варшаву, Лодзь і Познань. На гэтых маршрутах працуюць камфартабельныя аўтобусы, у пасажыраў, напрыклад, ёсць магчымасць выбару месца.

Дарэчы, ідуць рэйсы праз пункт пропуску "Бераставіца". На думку многіх пасажыраў, там мяжу аўтобусы праходзяць хутчэй.

Білет са Слоніма ў Беласток абыдзецца ад 100 рублёў, з Ваўкавыска  ад 90 рублёў, да Варшавы можна даехаць ад 110 і 105 рублёў, да Лодзі і Познані білеты будуць каштаваць ад 150 і 170 рублёў адпаведна.

нг