Беларуская Служба

Абмяркоўваецца падаўжэнне галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

14.05.2026 17:50
Гэтае пытанне разглядаецца ў сувязі з тым, што яўка на выбарах вельмі нізкая.
Выбары ў Каардынацыйную Радуt.me/rada_vision

Яўка на выбарах у Каардынацыйную раду «вельмі нізкая», абмяркоўваецца падаўжэнне перыяду галасавання, паведамляе «Позірк».

На сярэдзіну дня 14 траўня на выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавала 789 чалавек, заявіла на прэс-канферэнцыі кіраўніца выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

Яна канстатавала нізкую зацікаўленасць патэнцыйных выбаршчыкаў. Пры гэтым адзначыла, што КР не заклікае людзей галасаваць у Беларусі, але лічыць, што прадстаўнікам дыяспары за мяжой баяцца няма чаго.

Між тым спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан не выключыў, што галасаванне працягнецца на дадатковыя 36 гадзін у сувязі з тэхнічнымі праблемамі на пачатку працэсу.

Цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца.

Прагаласаваць можна на платформе, створанай камандай ІТ-спецыяліста Паўла Лібера. Інструкцыя для ўдзелу ў выбарах апублікаваная ў тэлеграм-канале АПК.

Адрас платформы ў інтэрнэце трымаўся ў сакрэце з меркаванняў бяспекі.

Плануецца запоўніць 80 месцаў. Зарэгістраваныя 174 кандыдаты, якія ўвайшлі ў дзевяць выбарчых спісаў.
За верыфікацыю выбаршчыкаў (праверку пашпартных дадзеных, фота і інш.) адказвае кампанія Сумсуб, якая прайшла дадатковую праверку каманды Лібера.

аз

На 22 гадзіны пазней перанесены пачатак галасавання ў Каардынацыйную Раду

11.05.2026 11:01
Гэта вынік учарашняга экстраннага паседжання Выбарчай Камісіі.