Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Расія плануе ўдары з тэрыторыі Беларусі

15.05.2026 17:15
Паводле ўкраінскага лідара, гаворка ідзе пра напады на Украіну або адну з краінаў НАТА.
Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Расія разглядае магчымасць выкарыстання тэрыторыі Беларусі для далейшых нападаў на Украіну або адну з краін НАТА, папярэдзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

- Нам вядома, што паміж расіянамі і Аляксандрам Лукашэнкам адбыліся дадатковыя кантакты, накіраваныя на тое, каб пераканаць яго далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый: альбо супраць чарнігаўска-кіеўскага кірунку, альбо супраць адной з краін НАТА – канкрэтна з тэрыторыі Беларусі, – напісаў украінскі лідар у сацсетках.

Ён дадаў, што ўкраінскія спецслужбы ўстанавілі падрабязнасці перамоваў паміж Расіяй і Беларуссю. Яны таксама атрымалі дакументы, якія сведчаць аб тым, што Расія плануе ў бліжэйшы час атакаваць стратэгічныя аб'екты ва Украіне беспілотнікамі і ракетамі, бо Уладзімір Зяленскі назваў іх «цэнтрамі прыняцця рашэнняў». Маецца на ўвазе амаль дваццаць палітычных цэнтраў і ваенных абʼектаў.

Нагадваем, у лютым 2022 году Расія ўжо выкарыстала беларускую тэрыторыю для нападу на Украіну.

IAR/аз

Стала вядома прозвішча прадстаўніка МЗС Украіны ў справах Беларусі

15.05.2026 14:30
Ігар Кізім, які працаваў паслом Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі, сышоў у адстаўку ў ліпені 2025 года.