Беларуская Служба

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі скасавала ўсе абмежаванні для беларускіх спартоўцаў

18.05.2026 09:00
Расійскія гімнасты таксама змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад нацыянальнымі сцягамі.
   , 2012.
Беларуская гімнастка Любоў Чаркашына, 2012.Аўтар: Bauken77 - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20418022

Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) вырашыў неадкладна скасаваць усе абмежаванні, якія дзейнічалі датычна беларускіх і расійскіх спартоўцаў з лютага 2022 года.

Адпаведнае рашэнне, як адзначаецца ў паведамленні, ухвалілі на пасяджэнні Выканаўчага камітэту федэрацыі, якое адбылося ў Шарм-эль-Шэйху (Эгіпет) 16-17 траўня, паведамляе «Свабода».

Раней абмежаванні супраць беларускіх спартоўцаў на падставе рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта скасавалі Міжнародная федэрацыя валейболу (FIVB), Міжнародная федэрацыя боксу (World Boxing), Міжнародны звяз сучаснага пяціборства (Унён Internationale de Pentathlon Moderne, UIPM) дапусціўшы іх да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Пакуль толькі Усясветная арганізацыя лёгкай атлетыкі (World Athletics) пакінула дзейным адхіленне беларускіх спартоўцаў ад спаборніцтваў, што праходзяць пад яе эгідай.

Міжнародныя спартовыя федэрацыі і Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) увялі абмежаванні для беларускіх спартоўцаў пасля маштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, якому спрыяў рэжым Лукашэнкі.

7 траўня Выканаўчы камітэт МАК скасаваў ранейшыя рэкамендаваныя ўмовы ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года ў дачыненні да Беларусі і беларускіх спартоўцаў, у тым ліку ахоўныя меры.

У заяве Выканаўчага камітэту МАК ад 7 траўня адзначалася, што з сакавіка 2023 года спартоўцы з беларускімі пашпартамі ўдзельнічалі ў якасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў у шматлікіх міжнародных спартовых імпрэзах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы і зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Мілане, без якіх-небудзь інцыдэнтаў на полі або па-за ім.

У МАК звярнулі ўвагу на тое, што сітуацыя з Расійскім алімпійскім камітэтам адрозніваецца ад сітуацыі з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі.

— НАК Беларусі мае добрую рэпутацыю і выконвае Алімпійскую хартыю, — гаворыцца ў тлумачэнні.

Дазвол на ўдзел у спаборніцтвах маюць даваць канкрэтныя арганізатары і міжнародныя федэрацыі, яны маюць зважаць на рэкамендацыі МАК, але не абавязаныя з імі пагаджацца.

аз

З беларускіх барцоў знялі ўсе абмежаванні на міжнароднай арэне

15.05.2026 18:30
Барцы з Беларусі і Расіі будуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваімі нацыянальнымі сцягамі на ўсіх узроставых узроўнях.