Беларуская Служба

BelPol пазнаёміў Офіс Ціханоўскай з аналізам вайскова-палітычнай сітуацыі ў Беларусі

19.05.2026 14:00
Прадстаўнікам Офіса Святланы Ціханоўскай была даведзена, між іншым, інфармацыя аб патэнцыйных пагрозах, якія зыходзяць ад беларускіх спецслужбаў.
BelPol      -
BelPol пазнаёміў Офісу Ціханоўскай з аналізам вайскова-палітычнай сітуацыі ў Беларусіbelpol.pro

На фоне нарастаючай унутранай напружанасці ў Беларусі і ўзмацнення пагроз рэгіянальнай бяспецы, якія зыходзяць ад рэжыму Лукашэнкі ў адрас Украіны і краін НАТА, арганізацыя BELPOL па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай правяла закрыты аналітычны брыфінг, прысвечаны пытанням мілітарызацыі Беларусі, чытаем на старонцы арганізацыі.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам была прадстаўлена закрытая інфармацыя аб бягучай ваенна-палітычнай сітуацыі ўнутры краіны, уключаючы дадзеныя аб дынаміцы ўзмацнення сілавога блока, уцягнутасці Беларусі ў расійскія ваенныя стратэгіі і наступствах гэтых працэсаў для бяспекі рэгіёну. Асобная ўвага была ўдзелена пытанням унутранай бяспекі.

Прадстаўнікам Офіса Святланы Ціханоўскай была даведзена інфармацыя аб патэнцыйных пагрозах, якія зыходзяць ад беларускіх спецслужбаў, а таксама аб метадах іх дзейнасці як унутры краіны, так і за яе межамі. Брыфінг стаў часткай сістэмнай працы па маніторынгу рызык, звязаных з далейшай мілітарызацыяй Беларусі і ўзмацненнем рэпрэсіўнага апарата рэжыму.

аз

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

18.05.2026 12:01
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч перасцерагае, што Расія можа выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для ядзернага ўдару па Еўропе.