Беларуская Служба

Беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач знік без вестак 

20.05.2026 14:38
Статус «зніклы без вестак» можа азначаць розныя абставіны — ад страты сувязі і ізаляцыі пазіцыі да магчымага палону.
Ціхан КлюкачФота з сацсетак

Беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач, які служыў у 3-ай асобнай штурмавой брыгадзе Узброеных сіл Украіны, лічыцца зніклым без вестак. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вадзіма Кабанчука.

Паводле яго, пакуль няма афіцыйнага пацьверджэння гібелі беларуса. Кабанчук адзначыў, што статус «зніклы без вестак» можа азначаць розныя абставіны — ад страты сувязі і ізаляцыі пазіцыі да магчымага палону.

Калі і пры якіх умовах знік Клюкач, пакуль невядома. Раней у сацыяльных сетках з'явіліся паведамленні пра яго магчымую гібель.

Ціхану Клюкачу ў ліпені павінна споўніцца 24 гады. Пасля падзей 2020 году ў Беларусі яго асудзілі паводле артыкулу аб «грубым парушэньні грамадзкага парадку». Адбыўшы пакаранне, ён выехаў ва Украіну і далучыўся да абароны краіны ад расійскай агрэсіі.

эж