Беларуская Служба

Латушка: У Беларусі 28 тэатраў і 67 турмаў і СІЗА

22.05.2026 13:17
На раніцу 22 мая беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 841 чалавека.
Павел ЛатушкаФота з адкрытых крыніц

Сённяшняя Беларусь — «гэта турма«, у якой «знаходзяцца сотні, тысячы палітычных зняволеных, а рэпрэсіі не спыняюцца», заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка падчас акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

Мерапрыемства прайшло 21 мая ў Варшаве каля будынка Бюро Еўрапейскага парламента ў Польшчы, паведамляе «Позірк».

Паводле слоў палітыка, у краіне «28 тэатраў і 67 турмаў ды следчых ізалятараў». Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліў ён, працягвае «адпраўляць людзей у турмы і на катаванні».

— Важна быць салідарнымі, звяртаць увагу свету на тое, што ў Беларусі адбываюцца самыя маштабныя ў Еўропе ў XXI стагоддзі рэпрэсіі, і адначасова дапамагаць тым, хто выйшаў з турмаў і быў дэпартаваны за мяжу, — сказаў Латушка.

У гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка дэмакратычная грамадскасць з ініцыятывы праваабаронцаў праводзіць Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

50-гадовы Ашурак, які памёр пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць), павінен быў выйсці на свабоду 9 чэрвеня 2025 года.

На раніцу 22 мая беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 841 чалавека.

вс