Беларуская Служба

Улады ў Мінску расказалі, колькі летась прадухілілі злачынстваў, звязаных з фінансаваннем «тэрарызму і экстрэмізму»

09.06.2026 17:11
Гэта рабілі ў межах «супрацьдзеяння фінансаванню тэрарызму, экстрэмізму, іншай дзейнасці, якая нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы».
      .
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў. Крыніца: youtube.com/NEWS.BY/стоп-кадр

Кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў заявіў, што летась ведамства прадухіліла 100 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем «тэрарызму і экстрэмізму». Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

— Летась прадухілілі 100 такіх злачынстваў. У працэсе супрацьпраўнай дзейнасці зламыснікі выкарыстоўвалі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, тэхнічныя сродкі, рэсурсы сеткі Інтэрнэту, а таксама тэхналогію блокчэйн, — працытавала прэс-служба ведамства выступ Васіля Герасімава на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле яго, гэта рабілі ў межах «супрацьдзеяння фінансаванню тэрарызму, экстрэмізму, іншай дзейнасці, якая нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы».

Ніякіх дэталяў аб фігурантах гэтых спраў прэс-служба не паведаміла.

вс