Беларуская Служба

21-гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі па «справе Гаюна»

10.06.2026 18:18
Праваабаронцы адзначаюць, што «справа Гаюна» стала адной з найбуйнейшых хваляў палітычнага пераследу ў Беларусі за апошнія гады.
.
.Фота з адкрытых крыніц.

У Беларусі працягваюцца прысуды ў рамках так званай «справы Гаюна». Як стала вядома «Нашай Ніве», Брэсцкі абласны суд асудзіў 21-гадовага курсанта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Вадзіма Кузняцова за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Хлопцу прызначылі пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі.

Вадзім Кузняцоў родам з Брэста. Пасля школы ён паступіў у Акадэмію авіяцыі, якая лічыцца адной з найбольш прэстыжных навучальных устаноў краіны. Падчас вучобы ўдзельнічаў у працы курсанцкага медыяцэнтра.

Паводле незалежных крыніц, пераслед можа быць звязаны са «справай Гаюна» — маштабнай кампаніяй супраць людзей, якія кантактавалі з маніторынгавым праектам «Беларускі Гаюн». Праект быў створаны ў 2022 годзе для збору інфармацыі пра перамяшчэнне расійскіх і беларускіх войскаў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Пасля ўзлому бота праекта сілавікі атрымалі доступ да звестак карыстальнікаў, што прывяло да сотняў затрыманняў і новых крымінальных спраў. Праваабаронцы адзначаюць, што «справа Гаюна» стала адной з найбуйнейшых хваляў палітычнага пераследу ў Беларусі за апошнія гады.

эж