75-гадовай Ліліі Грынько прызначылі «хатнюю хімію» паводле ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 361-4 КК (замах на садзейнічанне экстрэмізму) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмізму).
72-гадовага Аляксандра Катляніка ўвогуле адправілі ў калонію — яго асудзілі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Таксама сёння стала вядома, што лукашысты ў чарговы раз пашырылі «Спіс экстрэмістаў», куды дадалі яшчэ 40 прозвішчаў. Цяпер у беларусі 6703 чалавекі прызнаныя ворагамі рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх 38-гадовы грамадзянін Украіны Аляксандр Каваленка, асуджаны за «садзейнічанне экстрэмізму».
Гэта вынік абнаўлення «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзе лукашэнкаўскае МУС.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл