Беларуская Служба

Прэс-служба Лукашэнкі абмежавалася адной фразай у паведамленні пра віншаванне Трампа з 80-годдзем

14.06.2026 09:43
Трамп, у адрозненне ад лідараў іншых дэмакратычных краін Захаду, прыязна ставіцца да Лукашэнкі. 
      .
Прэзідэнт ЗША ў Авальным кабінеце Белага дому. PAP/EPA/JIM LO SCALZO/POOL

— Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спаўняецца 80 гадоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў амерыканскага калегу з юбілеем, – паведамленне такога зместу выпусціла раніцай 14 чэрвеня прэс-служба Лукашэнкі.

Пра што гаворыцца ў пасланні, не ўдакладняецца. Прэс-рэліз размешчаны толькі на рускамоўнай версіі сайта Лукашэнкі, на беларускамоўнай і англамоўнай нічога няма, інфармуе «Позірк».

Трамп, у адрозненне ад лідараў іншых дэмакратычных краін Захаду, прыязна ставіцца да Лукашэнкі. 15 жніўня 2025 года амерыканскі прэзідэнт патэлефанаваў Лукашэнку перад сваёй сустрэчай у Анкорыджы з Уладзімірам Пуціным.

9 лістапада таго ж года Трамп прызначыў Джона Коўла сваім спецпрадстаўніком па Беларусі.

вс