Беларуская Служба

Украінская разведка заявіла пра доказы адсутнасці ўкраінскіх БПЛА падчас удару па аўтобусе з беларускімі дзецьмі

18.06.2026 15:43
Быццам бы гэта вынікае з перахопленага расійскага дакумента. 
         .
Аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў пад удар у Бранскай вобласці. Фота: сацсеткі

СБУ заявіла, што атрымала перахоплены расійскі дакумент, які, паводле ўкраінскага боку, абвяргае датычнасць Украіны да атакі на аўтобус з грамадзянамі Беларусі ў Бранскай вобласці Расіі.

Як паведамляе Служба бяспекі Украіны, гаворка ідзе пра інфармацыйны даклад цэнтра «Бяспечны рэгіён», атрыманы падчас контрразведвальных мерапрыемстваў. У дакуменце адзначаецца, што на момант інцыдэнту ў раёне не было зафіксавана ўкраінскіх беспілотнікаў.

Паводле перахопленага даклада, прысутнасць украінскіх БПЛА не пацвердзілі ні рэгіянальны сегмент Адзінага нацыянальнага цэнтра, ні радыёлакацыйны батальён у пасёлку Супонева, ні дзяжурны афіцэр 32-й дывізіі расійскіх войскаў.

На падставе гэтых дадзеных СБУ сцвярджае, што напад на аўтобус мог быць спецаперацыяй расійскіх спецслужбаў. Ва ўкраінскай спецслужбе таксама нагадалі, што Расія раней неаднаразова абвінавачвала Украіну ў інцыдэнтах, да якіх, паводле Кіева, яна не мела дачынення.

Украінскі бок падкрэслівае, што Сілы бяспекі і абароны краіны дзейнічаюць у адпаведнасці з міжнародным правам і наносяць удары толькі па законных ваенных цэлях.

нг

Пасля атакі на аўтобус, Лукашэнка загадаў, каб арганізаваныя групы дзяцей не ездзілі за мяжу без дазволу дзяржавы

18.06.2026 12:30
Для праезду да месца назначэння бацькі нанялі аўтобус прыватнай кампаніі.