Беларуская Служба

У Беларусі за данаты асуджаныя мінімум 159 чалавек — «Вясна»

19.06.2026 13:31
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

За грашовыя пералічэнні ў фонды салідарнасці і іншыя ініцыятывы, прызнаныя рэжымам «экстрэмісцкімі» і «тэрарыстычнымі», ў Беларусі асуджаныя ўжо мінімум 159 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод фігурантаў — 26 ІТ-спецыялістаў; 33 жанчыны (на сёння за кратамі ўтрымліваюцца дзевяць з іх). 46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя, піша «Позірк». За ахвяраванні ў падтрымку Украіны ў Беларусі асуджаныя 44 чалавекі.

— Але яшчэ сотні беларусаў пад пагрозай крымінальных справаў былі вымушаныя «адкупляцца» непрацэсуальнымі ахвяраваннямі ў шматкратным памеры, — адзначылі праваабаронцы.

Да дзевяці гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі за данаты асуджаныя пяць чалавек, адзін — на рэкордныя дзевяць з паловай гадоў (Мікалай Васілевіч, які за два гады зрабіў не менш за 54 ахвяраванні ў фонды салідарнасці).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

вс