Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Калі людзі аднойчы адчуюць свабоду, яны ніколі ад яе не адмовяцца

22.06.2026 15:02
Пасля лекцыі адбылася працяглая дыскусія пра будучыню Беларусі, дэмакратычныя інстытуты, выклікі выгнання і падрыхтоўку да пераменаў.
Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй у Эканамічным універсітэце ў Кракавеt.me/tsikhanouskaya

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Будаванне краіны з выгнання» ў Эканамічным універсітэце ў Кракаве, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел студэнты і прадстаўнікі ўніверсітэта. Пасля лекцыі адбылася працяглая дыскусія пра будучыню Беларусі, дэмакратычныя інстытуты, выклікі выгнання і падрыхтоўку да пераменаў.

Падчас сустрэчы ў кракаўскай ВНУ, Святлана Ціханоўская згадала пра 2020 год і сілу грамадства.

— Падзеі 2020 года змянілі наш народ. Калі людзі аднойчы адчуюць свабоду, яны ніколі ад яе не адмовяцца. Нават сёння, нягледзячы на рэпрэсіі і выгнанне, наша грамадзянская супольнасць працягвае працаваць. Так, за намі няма дзяржавы — яе захапілі Лукашэнка і Пуцін. Таму нам давялося стварыць паралельную  Беларусь 2.0,  заявіла Ціханоўская.

Яна таксама папрасіла дапамогі ў падрыхтоўцы да пераменаў.

 Нам патрэбна больш кантактаў і больш стыпендыяў для студэнтаў. Нам трэба падрыхтаваць новую беларускую эліту. Нам патрэбныя людзі з еўрапейскай адукацыяй і каштоўнасцямі, з новымі ідэямі і верай у дэмакратыю. Я прашу вас не выпускаць Беларусь з-пад увагі, развіваць сумесныя праекты і ініцыятывы і арганізоўваць мерапрыемствы. Калі вы студэнт ці даследчык, вы можаце праводзіць даследаванні і пісаць навуковыя працы, прысвечаныя Беларусі,  заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі.

аз

Святлана Ціханоўская: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію

17.06.2026 14:30
Вінаватая не толькі Расія, але і беларуская дзяржаўная прапаганда, якая гадамі замоўчвае праўду пра вайну, канстатавала лідарка дэмсілаў.