Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў найбліжэйшы час адправіцца ў працяглую замежную паездку. Пра гэта ён заявіў 23 чэрвеня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, паведамляе «Люстэрка».
Лукашэнка таксама анансаваў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, падчас якой плануецца абмеркаваць нявырашаныя пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах. Ён даручыў ураду падрыхтаваць пералік магчымых праблемных тэм.
Заява прагучала за некалькі дзён да заканчэння тыднёвага ўльтыматуму, які Уладзімір Зяленскі выставіў Мінску. Украінскі прэзідэнт патрабуе дэмантаваць рэтранслятары ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, якія, паводле Кіева, выкарыстоўваюцца для карэкціроўкі ўдараў расійскіх дронаў па Украіне.
Раней у Крамлі паведамілі, што Пуцін і Лукашэнка плануюць абмеркаваць гэтую тэму. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў заявы Зяленскага «агрэсіўнымі пагрозамі» і ўмяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі.
эж