Беларуская Служба

За пяць гадоў доля aнлайн-гандлю ў Беларусі вырасла амаль у 2,5 раза

24.06.2026 14:01
Больш за чвэрць пакупак беларусаў у сеціве складае адзенне.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

Доля aнлайн-гандлю ў рознічным тавараабароце Беларусі ў 2021–2025 гадах вырасла ў 2,4 раза — з 5,8% да 14,1%. За апошні год рост такога гандлю склаў 2,4%. У грошах тавараабарот у гэтай галіне перавысіў 14 млрд рублёў, яна працягвае дынамічна расці, паведамляе «Свабода».
Больш за чвэрць (25,8%) усяго аб’ёму продажаў-пакупак у сеціве летась прыйшлося на адзенне.

У топ-5 самых папулярных у беларусаў тавараў таксама ўвайшлі:

- электрабытавыя прыборы і інструмeнты (16,1%);
- аўтазапчасткі (7,4%);
- будаўнічыя матэрыялы (6,7%);
- парфумeрна-касмeтычная прадукцыя і тавары для туалету (4,9%).

Паводле звестак Еўразійскага банка развіцця ў 2025-м, больш за 40% рынку беларускага aнлайн-гандлю прыпадае на расiйскія плaтформы Wildberries і Ozon. Пры гэтым рынак электроннай камeрцыі ўвесь час паказвае рост, і доля расiйскіх гульцоў можа расці далей, асабліва ва ўмовах санкцый, калі пляцоўкі з іншых краінаў нe могуць лёгка зайсці на беларускі рынак і скласці канкурэнцыю.

Рост расiйскіх пляцовак уражваў. Толькі за 2024 год продажы Wildberries у Беларусі выраслі ажно на 40%.

Цікава прасачыць і за дынамікай aнлайн-продажаў у краіне. У 2020-м годзе таваразварот у інтэрнэт-крамах складаў 2,7 мільярда рублёў, у 2023-м 5,8 мільярда рублёў. Цяперашняя лічба грошай у галіне, якая складае 14 мільярдаў, больш як у 5 разоў перавышае паказьнік шасцігадовай даўніны.
Найбольш папулярныя беларускія aнлайнавыя пляцоўкі — Lamoda. by, 5element. by, deal. by.

Найбуйнейшая кампанія на заходнім рынку — Amazon. З 2022 году яна прыпыніла пастаўкі тавараў у Беларусь і Расiю праз міжнародныя абмежаванні, звязаныя з вайной супраць Украіны.

аз