Беларуская Служба

Пасля Кітая Лукашэнка накіруецца ў Інданезію

30.06.2026 14:31
Зараз у Інданезіі знаходзяцца міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, а ў Джакарце адкрыўся інданезійска-беларускі бізнес-форум.
Аляксандр Лукашэнкі і Сі ЦзіньпінPAP/EPA/BELARUSIAN PRESIDENTIAL PRESS-SERVICE/HANDOUT

2 ліпеня Лукашэнка накіруецца ў Інданезію з дзяржаўным візітам. Зараз у Інданезіі знаходзяцца міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, а ў Джакарце адкрыўся інданезійска-беларускі бізнес-форум.

30 чэрвеня Рыжанкоў сустрэўся з міністрам замежных спраў Інданезіі Сугіёна ў рамках падрыхтоўкі візіту Лукашэнкі.

— Падчас сустрэчы міністры абмеркавалі падрыхтоўку маючага адбыцца дзяржаўнага візіту, у тым ліку шэраг двухбаковых дакументаў і пагадненняў, якія плануецца падпісаць у падчас яго. Абодва бакі выказалі ўдзячнасць за цесную каардынацыю паміж сваімі міністэрствамі і ведамствамі, якая забяспечыла паспяховую падрыхтоўку візіту, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства замежных спраў Інданезіі.

Тры тыдні таму Лукашэнка ў інтэрвʼю каналу «Аль-Арабія» казаў, што магчыма ў найбліжэйшы час паляціць у Інданезію.

— З В’етнамам у нас добрыя адносіны, з М’янмай. З Інданезіяй (вось мой наступны візіт туды будзе) нядрэнныя адносіны выбудаваліся, мы туды і прадаем, і тэхналогіі нашы яны просяць, — казаў ён.

Лукашэнка знаходзіцца ў Кітаі з нядзелі.

Наша Ніва/ав