Аб «знішчэнні шляхам спальвання 700 зрэзаў руж, заражаных заходнім кветкавым трыпсам», — паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе («Рассельгаснагляд»), — паведамляе Позірк.
Кветкі былі выяўлены 29 чэрвеня ў выніку каранціннай фітасанітарнай экспертызы.
— Ружы з Рэспублікі Кенія і Каралеўства Нідэрландаў перавозілі аўтамабільным транспартам з г. Мінска ў адрас Смаленскага ТАА «БРК», — гаворыцца ў рэлізе.
Уладальніку грузу аб'яўлена перасцярога аб недапушчэнні парушэння абавязковых патрабаванняў фітасанітарнага заканадаўства.
Аналагічны выпадак быў зафіксаваны ведамствам 19 чэрвеня. Тады размова ішла аб 350 зрэзах эквадорскіх руж, якія накіроўваліся з Мінска ў Маскоўскую вобласць.
яс