Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Днём незалежнасці і 250-годдзем стварэння Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага дыктатара.
— Немагчыма без захаплення назіраць за тым, якіх вышынь змагла дасягнуць амерыканская нацыя за чвэрць тысячагоддзя свайго існавання. Высадка на Месяц, значныя для ўсяго чалавецтва прарывы ў галіне навукі і медыцыны, сур'ёзныя эканамічныя дасягненні — усё гэта — прыклады мэтанакіраванасці, працавітасці і сапраўднага патрыятызму амерыканцаў, — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.
Паводле яго, невыпадкова, што гэтая важная дата прыпадае на час прэзідэнцтва чалавека, які шмат робіць для дабрабыту сваёй краіны.
— Паміж нашымі народамі ніколі не існавала супярэчнасцяў, і я як прэзідэнт Беларусі гатовы працаваць разам у імя нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама падтрымліваць вашы імкненні зрабіць нашу планету больш бяспечным месцам для нашых дзяцей і ўнукаў, — напісаў у віншаванні Аляксандр Лукашэнка.
4 ліпеня 1776 года ў Філадэльфіі прадстаўнікі 13 штатаў падпісалі Дэкларацыю незалежнасці, якая абвясціла Злучаныя Штаты самастойнай дзяржавай, незалежнай ад Вялікабрытаніі.
вс