У Будславе прайшоў штогадовы каталіцкі фэст, на які сабраліся тысячы вернікаў са ўсёй краіны. У працэсіі прымаў удзел арцыбіскуп-эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Раней паведамлялася пра праблемы са здароўем іерарха, але цяпер, выглядае, 80-гадоваму святару ўжо лепей, паведамляе «Еўрарадыё».
Сёлета ўпершыню ў фэсце прымаў удзел кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін.
Будслаўскі фэст уключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
вс