Беларуская Служба

Амаль 8 тысяч пачкаў цыгарэт хацеў кантрабандай вывезці з Беларусі грамадзянін Польшчы

07.07.2026 15:01
Цыгарэты і грузавік былі канфіскаваныя ў якасці доказаў у рамках працэдуры, якую праводзіць Люблінская мытна-падатковая служба.
         8 000      .
Грамадзянін Польшчы спрабаваў увезці з Беларусі ў Польшчу амаль 8 000 пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.Lubelska Krajowa Administracja Skarbowa/Facebook

Грамадзянін Польшчы спрабаваў увезці з Беларусі ў Польшчу амаль 8 тысяч пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Яго злавілі на памежным пераходзе ў Карошчыне.

Супрацоўнікі прасканавалі яго грузавік, кажа прэс-сакратар Люблінскай мытна-падатковай службы Міхал Дэрусь (Michał Deruś).

— Паводле дакументаў грузавік не перавозіў ніякага грузу. Аднак рэнтгенаўскі здымак паказаў на нешта іншае, у прыватнасці на выяве падлогі прычэпа былі бачныя анамаліі. На гэтае ж месца паказаў і службовы сабака. У выніку дэталёвага ператрусу супрацоўнікі выявілі 7 800 пачкаў нелегальных цыгарэт, рынкавым коштам у 160 тысяч злотых (больш за 37 тысяч еўра). Кіроўца —грамадзянін Польшчы прызнаўся ў спробе кантрабанды, адначасова ён адмовіўся даваць паказанні і адказваць на пытанні функцыянераў, — заявіў Міхал Дэрусь.

Цыгарэты і грузавік былі канфіскаваныя ў якасці доказаў у рамках працэдуры, якую праводзіць Люблінская мытна-падатковая служба ў горадзе Бяла Падляска.

IAR/аз