Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за «Гаюна»

10.07.2026 15:40
Летась парафію, дзе служыў святар, пазбавілі рэгістрацыі, а яго самога неўзабаве затрымалі і змясцілі ў СІЗА.
Віталь Быстроўnashaniva.com

Грэка-каталіцкаму святару з Івацэвічаў Віталю Быстрову прысудзілі «хатнюю хімію» за «Гаюна», паведамляе «Наша Ніва».

Віталю Быстрову 43 гады. Ён родам з Камянца. Скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Пасля Быстроў паступіў у грэка-каталіцкую семінарыю і шмат гадоў служыў у парафіі ў Івацэвічах. Летась парафію пазбавілі рэгістрацыі, а неўзабаве Быстрова затрымалі і змясцілі ў СІЗА.

Нядаўна Брэсцкі абласны суд судзіў яго за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). Пераслед звязаны са справай «Гаюна».

аз

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў

10.07.2026 12:40
Такім чынам цяпер у спісе 6 772 чалавекі.