Суд Заводскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг друкаваных выданняў.
Гаворка пра кнігі:
• «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
• «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»
• «Менская вясна. – Наша Ніва, 1996»
• «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
• «Народная праграма «Вольная Беларусь». – Варшава – Нью-Ёрк – Менск»
• «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
• «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. – Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
• «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
• «Праграма канстытуцыйных пераўтварэнняў» (Міхаіл Пастухоў).
Адзначым, што супрацоўнікі Мінінфармацыі, верагодна, не ведаюць, як паставіць на працоўных кампутарах беларускую раскладку – ва ўсіх назвах кніг замест «ў» яны пішуць «у».
яс