Алесь Бяляцкі і Святлана Алексіевіч сустрэліся ў Варшаве. Агульны здымак двух нобелеўскіх лаўрэатаў апублікаваў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» Алесь Бяляцкі.
— 14 ліпеня. Варшава. Ле-шана хабаа бі Мінск!!», — падпісаў фота праваабаронца.
У перакладзе з іўрыта гэта азначае: «У наступным годзе ў Мінску». Гэта адсылка да традыцыйнага яўрэйскага тоста «У наступным годзе ў Іерусаліме», піша «Вясна».
вс