Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ніну Багінскую зноў затрымлівалі

14.07.2026 18:01
Твар актывісткі добра знаёмы сілавікам — яны і раней неаднаразова затрымлівалі яе на сталічных вуліцах.
 .  .
Ніна Багінская. Архіўнае фота.Здымак з адкрытых крыніц

Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую сілавікі затрымалі на вуліцы. Без усялякіх тлумачэнняў яны правялі агляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі з яе сумкі кніжку. Пра гэта паведамілі «Белсату» відавочцы інцыдэнту. Невядома, якая менавіта кніжка была ў сумцы Багінскай. Гэтым разам абышлося без дастаўкі пенсіянеркі ў дзяжурную частку РУУС, але кніжку міліцыянеры вярнуць адмовіліся.

Твар актывісткі добра знаёмы сілавікам — яны і раней неаднаразова затрымлівалі яе на сталічных вуліцах. Нагодай былі значкі з выявай нацыянальнай сімволікі або нашыўкі. Не раз было такое, што нашыўкі з заклікам выпусціць палітвязняў супрацоўнікі міліцыі зразалі ў кабінетах РУУС. Шматлікія пратаколы і адміністрацыйныя штрафы нават склалі аснову крымінальнай справы.

вс