У праграме Канферэнцыі «Новая Беларусь» 2026 — дэбаты, прэзентацыі праектаў, кадравыя прызначэнні, цырымонія ўзнагароджанняў і шэсць асноўных панэляў:
— Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў. Пра тое, як дэмакратычным сілам перахапіць ініцыятыву ў момант, калі сітуацыя вакол Беларусі змяняецца.
— Праз мір ва Украіне — да свабоды ў Беларусі. Пра беларуска-ўкраінскую супрацу, супольныя крокі і новыя магчымасці пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў.
— «Постлукашэнкаўская» Беларусь. Пра дэмакратычны транзіт, рэформы і будучыню краіны пасля зменаў.
— Беларусь як лабараторыя дыктатуры. Пра бяспеку беларусаў, прававую дапамогу і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям.
— Back to USSR ці наперад да Новай Беларусі. Пра адукацыю, моладзь, русіфікацыю і захаванне беларускай ідэнтычнасці.
— Беларусы і беларускі — народ без дзяржавы? Пра сацыяльную дапамогу, мабільнасць, легалізацыю і сістэму падтрымкі для беларусаў унутры краіны і за мяжой.
Праграма можа абнаўляцца і дапаўняцца.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл