Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс

20.07.2026 17:11
 Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніцы — раманы «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?».
Пісьменніца Святлана Курс https://bysol.org/ru/private/svetlana_kurs/

На 55-м годзе жыцця памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс, якая пісала пад псеўданімам Ева Вежнавец.

У апошнія гады аўтарка змагалася з анкалагічным захворваннем. Ева Вежнавец стала адной з прыкметных прадстаўніц сучаснай беларускай літаратуры. Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніцы — раманы «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?».

Ева Вежнавец таксама была вядомая сваёй яркай прабеларускай грамадзянскай пазіцыяй, яна неаднаразова была госцяй Беларускай службы Польскага радыё. Размовы з пісьменніцай можна паслухаць тут і тут

эж

Святлана Курс: Трэба саскокваць з гэтай гістарычнай калымагі, якой з’яўляецца Расійская імперыя

29.04.2024 17:00
Сталін, Ленін, Пуцін – страшна мізэрныя істоты, не да канца людзі. І ідуць за імі не да канца людзі. Гэта прыгонныя.

Польскі крытык пра кнігу Евы Вежнавец: «Беларусь як цэнтр знішчэння. Кніга падобная на ваўка, які кідаецца на чытача»

13.03.2025 16:47
Гэта кніга, якая заслугоўвае ўвагі па многіх прычынах, - адзначае рэцэнзент.

Святлана Курс: «Беларусы – бадзёрая нацыя з кепскай гісторыяй»

14.03.2025 12:57
У чацвер у Варшаве прайшла прэм’ера польскага перакладу кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». 

Андрэй Хадановіч: Ева Вежнавец - містычнае аблічча беларускай літаратуры

29.08.2025 15:01
Беларусы ў эміграцыі павінны насіць ды адбудоўваць Радзіму ў сэрцы. У гэтым ім можа дапамагчы літаратуры, перакананы паэт і перакладнік Андрэй Хадановіч, які праводзіць ва Уроцлаве сустрэчы для беларусаў і палякаў пра сучасную беларускую літаратуру

«Не мова, а ідэі нясуць адказнасць», «не хачу мець з ім нічога агульнага» — Алексіевіч і Вежнавец агучылі супрацьлеглыя погляды на расійскую культуру і мову

02.12.2025 06:05
У Варшаве адбылася завочная дыскусія дзвюх беларускіх пісьменніц — Святланы Алексіевіч і Евы Вежнавец – наконт ролі рускай мовы і рускай культуры для беларусаў.