Следчы камітэт узмацніў кантроль за кантэнтам у Threads і TikTok, паведаміў у эфіры СТБ афіцыйны прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.
— Ужо ёсць факты прыцягнення да крымінальнай адказнасці за такія публікацыі — распальванне сацыяльнай варожасці, загадзя ілжывыя паведамленні аб небяспецы, — адзначыў Сухадольскі.
У якасці прыкладу фэйка ён згадаў пост пра тое, што з акна БНТУ нібыта выпаў і разбіўся насмерць студэнт. Неўзабаве гэты ананімны пост быў выдалены, а сама інфармацыя не пацвердзілася (высветлілася, што там на вуліцы стала кепска 60‑гадоваму мужчыну, якога не змаглі ўратаваць). Аўтара, як можна меркаваць, не знайшлі.
Крыніца: «Наша Ніва»/юл