Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія праваабаронцы прызналі Юрыя Трашчынскага палітвязнем

21.07.2026 14:00
Сілавікі затрымалі гукарэжысёра 15 лістапада 2025 года, як толькі ён вярнуўся з-за мяжы ў Мінск.
Юрый ТрашчынскіФота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый выпусцілі сумесную заяву, у якой заяўляюць аб прызнанні Юрыя Трашчынскага палітычным зняволеным.

4 траўня 2026 года быў вынесены прысуд гукарэжысёру Юрыю Трашчынскаму, абвінавачанаму паводле часткі 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».

Гукарэжысёру інкрымінавалася супрацоўніцтва з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя», якую КДБ 16 студзеня 2024 года абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».

Гомельскі абласны суд прызначыў Юрыю Трашчынскаму 2,5 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь.

7 ліпеня 2026 года, пасля адхілення Вярхоўным судом апеляцыйнай скаргі, прысуд набыў моц.

Юрый Трашчынскі больш за 20 гадоў адпрацаваў гукарэжысёрам у Белтэлерадыёкампаніі. Па звестках «Радыё Рацыя», пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падпісаў петыцыю супраць гвалту з боку сілавікоў, а пазней з'ехаў у Польшчу.

Сілавікі затрымалі Трашчынскага 15 лістапада 2025 года, калі толькі ён вярнуўся з-за мяжы ў Мінск.

аз