Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкімі беларускіх «Кіберпартызанаў« і «Silent Crow»

21.07.2026 15:03
Абедзве групоўкі заяўлялі аб датычнасці да маштабнага збою ў сістэмах »Аэрафлота«, з-за якога перавозчык адмяніў дзясяткі рэйсаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pete Linforth/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкімі і забараніў у краіне дзейнасць хакерскіх груповак «Silent Crow» і беларускіх «Кіберпартызанаў BY». Рашэнне падлягае неадкладнаму выкананню, паведамляе РБК.

— Суд вырашыў заяву генеральнага пракурора задаволіць, прызнаць хакерскія групоўкі экстрэмісцкімі і забараніць іх дзейнасць у РФ, — абвясціў рашэнне суддзя Алег Бугакоў.

Цяпер праца груповак, удзел у іх і іх фінансаванне будуць пераследавацца па артыкулах Крымінальнага кодэкса аб экстрэмісцкай дзейнасці.

Найбольш вядомай сумеснай акцыяй «Silent Crow» і «Кіберпартызанаў» стала атака на IT-інфраструктуру «Аэрафлота» 28 ліпеня 2025 года. Авіякампанія паведаміла аб збоі інфармацыйных сістэм, які прывёў да масавых адменаў і пераносаў рэйсаў з Шарамеццева.

Хакеры сцвярджалі, што каля года знаходзіліся ўнутры карпаратыўнай сеткі перавозчыка, атрымалі доступ да камп'ютараў супрацоўнікаў і масіваў інфармацыі, выгрузілі поўны масіў баз дадзеных гісторыі пералётаў і атрымалі кантроль над кампʼютарамі супрацоўнікаў.

Па іх версіі, было выпампавана 22 Тб інфармацыі і знішчана 7 тыс. сервераў. «Аэрафлот» гэтыя сцвярджэнні не пацвярджаў, а «Раскамнагляд» пасля заявіў, што інфармацыя аб уцечцы персанальных дадзеных кліентаў або супрацоўнікаў не пацвердзілася.

Вярхоўны суд Беларусі яшчэ ў лістападзе 2021 года прызнаў «Кіберпартызанаў BY» тэрарыстычнай арганізацыяй.
Пасля ўступлення ў сілу рашэння Вярхоўнага суда групоўкі павінны быць уключаны Мінюстам у пералік арганізацый, дзейнасць якіх забароненая.

аз