Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памёр вядомы рэжысёр-дакументаліст Юрый Хашчавацкі

23.07.2026 18:17
Юрый Хашчавацкі — аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы з якіх — «Звычайны прэзідэнт».
 .
Юрый Хашчавацкі.Фота: kinote.info.

Стала вядома пра смерць беларускага кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага, лаўрэата міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

Юрый Хашчавацкі нарадзіўся ў 1947 годзе ў Адэсе. У 1973 годзе скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут, у 1981 — Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі.

Працаваў рэжысёрам у Белторгрэкламе (з 1976), на Беларускім тэлебачанні (з 1978), «Беларускім тэлефільме» (з 1985), кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1989).

Юрый Хашчавацкі  аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы з якіх  «Звычайны прэзідэнт» (1996), у якім ён паказаў сутнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які незадоўга да таго прыйшоў да ўлады ў Беларусі.

У стужцы Хашчавацкі стварыў сатырычны партрэт дыктатара Лукашэнкі на пачатку кар'еры. Фільм атрымаў міжнароднае прызнанне, і ў 1997 годзе яму быў прысуджаны прыз Берлінскага кінафестывалю і прэстыжная расійская Прэмія Сахарава. Пасля прэмʼеры на рэжысёра напалі невядомыя.

Рэжысёр у сваіх інтэрвʼю і каментарах неаднаразова заяўляў, што прыход Лукашэнкі да ўлады стаў для Беларусі трагедыяй, і што менавіта ён зʼяўляецца найбольшай пагрозай незалежнасці краіны, бо выбраў курс на Расію, а сам не разбіраецца ў эканамічных пытаннях.

вс