Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта падрыхтоўку на яе тэрыторыі тэракту

23.07.2026 19:46
У паведамленні МЗС Беларусі гаворыцца, што асобай, якая была нядаўна пазбаўленая польскімі ўладамі дадатковай абароны і права пражывання ў краіне, рыхтуецца тэрарыстычны акт.
Міністэрства замежных спраў Беларусіcommons.wikimedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 3.0

Сёння ў ходзе сустрэчы ў МЗС Беларусі Часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажане была перададзена інфармацыя, якая паступіла ў міністэрства па лініі праваахоўных органаў Беларусі, адносна падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта паведаміла МЗС Беларусі.

У паведамленні гаворыцца, што асобай, якая асуджаная ў Беларусі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якая была нядаўна пазбаўленая польскімі ўладамі дадатковай абароны і права пражывання ў краіне, рыхтуецца тэрарыстычны акт. Паводле афіцыйнага Мінска, цэллю магчымай атакі могуць стаць непаўналетнія дзеці беларускай актывісткі, якая жыве ў Польшчы.

Матывам нібыта павінна стаць помста за тое, што жанчына недастаткова спрыяла захаванню для гэтага чалавека адпаведнага статусу ў Польшчы

МЗС Беларусі зазначыла, што дадатковыя звесткі па гэтым пытанні пры неабходнасці і па меры паступлення будуць перададзеныя польскаму боку па каналах узаемадзеяння паміж адпаведнымі кампетэнтнымі органамі дзвюх краін.

вс