Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША знялі санкцыі з амерыканскай «дочкі» БМЗ

24.07.2026 17:08
У апублікаванай інфармацыі не ўдакладняецца, чаму амерыканскія ўлады прынялі рашэнне выключыць BEL-KAP-STEEL з санкцыйнага спісу.
 .
Металургічны завод. Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/industryviews

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) выключыла з санкцыйнага спісу кампанію BEL-KAP-STEEL, зарэгістраваную ў Маямі, —  піша REFORM.news.

Санкцыі супраць кампаніі былі ўведзеныя ў 2023 годзе. Тады ж ЗША ўвялі абмежаванні супраць ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу  «Беларуская металургічная кампанія», якому належыць 50% долі ў BEL-KAP-STEEL.

Кампанія зарэгістраваная ў ЗША і звязаная з БМЗ праз структуру ўласнасці. У апублікаванай інфармацыі не ўдакладняецца, чаму амерыканскія ўлады прынялі рашэнне выключыць BEL-KAP-STEEL з санкцыйнага спісу і ці паўплывае гэта на абмежаванні, якія дзейнічаюць непасрэдна ў дачыненні да БМЗ.

эж