Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У беларускіх ВНУ знізіліся прахадныя балы на медыцынскія спецыяльнасці, а найбольшым попытам карыстаецца міжнародная эканоміка

24.07.2026 18:22
Эксперты звязваюць зніжэнне балаў з адтокам насельніцтва, змяншэннем колькасці выпускнікоў і пяцігадовай адпрацоўкай пасля мэтавага навучання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. PDPics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета ў беларускіх ВНУ істотна знізіліся прахадныя балы на шэрагу медыцынскіх спецыяльнасцяў, а дзяржава павялічыла набор на мэтавае навучанне. Паводле «Радыё Свабода», на педыятрычным факультэце БДМУ прахадны бал знізіўся з 368 да 319, а на фармацэўтычным — з 381 да 283. Пры гэтым набор на мэтавае навучанне павялічылі з 5,3 да 6,3 тысячы месцаў, а колькасць бюджэтных месцаў для медыкаў — больш чым на 700.

Эксперты звязваюць зніжэнне балаў з адтокам насельніцтва, змяншэннем колькасці выпускнікоў і пяцігадовай адпрацоўкай пасля мэтавага навучання. У Віцебскім медуніверсітэце конкурс на спецыяльнасці сфармаваўся толькі напрыканцы прыёмнай кампаніі.

Найбольшыя наборы сёлета запланавалі на інжынерныя, педагагічныя, медыцынскія і аграрныя спецыяльнасці. Аднак сярод абітурыентаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца «Міжнародная эканоміка», «Міжнародныя адносіны» і «Графічны дызайн».

эж