Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук заявіў, што сцвярджэнні міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна пра адсутнасць умацаваных раёнаў на мяжы з Украінай не адпавядаюць рэчаіснасці. Як паведамляе Reform.news, Хрэнін раней заявіў, што Беларусь не будуе ўмацаванні на паўднёвым кірунку, а работы ў рэгіёне звязаныя з развіццём Палесся.
Кабанчук сцвярджае, што спадарожнікавыя здымкі, а таксама фота- і відэаматэрыялы пацвярджаюць будаўніцтва абарончых аб’ектаў на асобных участках беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле яго, работы па яе ўмацаванні вядуцца ўжо некалькі гадоў.
Прадстаўнік АПК Беларусі таксама нагадаў, што напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларускія і расійскія чыноўнікі адмаўлялі планы вайны, аднак тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная для нападу. Палітык заклікаў дэмакратычныя сілы Беларусі, Украіну і суседнія з Беларуссю краіны рыхтавацца да найгоршага сцэнару.
эж