Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь папрасіла ЮНЕСКА стаць пасярэднікам у дыялогу з Польшчай па Белавежскай пушчы

26.07.2026 13:33
Беларусь таксама заявіла пра гатоўнасць аднавіць тэхнічны дыялог з Польшчай і прыняць у першым квартале 2027 года экспертаў Цэнтра сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды.
C       . :  ,
Cцежка «Рэбры зубра» у польскай частцы Белавежскай пушчы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыёЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Беларусь звярнулася да Камітэта і Сакратарыята Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з просьбай выступіць пасярэднікам у дыялогу з Польшчай па пытанні захавання экасістэмы Белавежскай пушчы. Адпаведную заяву на 48-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў паўднёвакарэйскім Пусане зрабіў прадстаўнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Яўген Корзун, - паведамляе Reform.news.

Беларускі бок сцвярджае, што пабудаваная Польшчай агароджа на мяжы, узведзеная падчас міграцыйнага крызісу, стварае пагрозу для экасістэмы Белавежскай пушчы.

Паводле Корзуна, пытанні, звязаныя з аховай пушчы, павінны вырашацца выключна на прафесійным узроўні і ў адпаведнасці з міжнароднымі прыродаахоўнымі дамоўленасцямі. Беларусь таксама заявіла пра гатоўнасць аднавіць тэхнічны дыялог з Польшчай і прыняць у першым квартале 2027 года экспертаў Цэнтра сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды.

Нагадаем, Польшча ўзвяла агароджу на мяжы з Беларуссю, пасля развязання афіцыйным Мінскам гібрыднай агрэсіі, праз арганізацыю плыні нелегальнай міграцыі.

эж