Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка: Адносіны Беларусі і ЗША маюць «нядрэнную» перспектыву і дынаміку

28.07.2026 18:21
На перамовах з прадстаўнікамі ЗША ён тлумачыў, на што Беларусь гатовая пайсці, а на што — не.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: Тэлеграм-канал «Пул Першага»

Аб гэтым 28 ліпеня паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянцінам Рыбаковым — піша Белсат.

— У мяне склаліся пэўныя ўражанні і меркаванні наконт Злучаных Штатаў Амерыкі, іх пажаданняў. Я ўмею чытаць паміж радкоў і справа не ў радках, а справа ў духу таго, як думае кіраўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі. Таму, нават калі Джон [Коўл] спрабуе нешта падфарбаваць, гэта рабіць не трэба, я дасведчаны чалавек і ведаю, як гэта насамрэч. Але тым не менш абстаноўка ў нашых адносінах і асабліва дынаміка і перспектыва нядрэнныя,  адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, якія перадае БелТА, на перамовах з прадстаўнікамі ЗША ён тлумачыў, на што Беларусь гатовая пайсці, а на што  не.

— Я патлумачыў пра нашыя адносіны найперш з Расіяй, з КНР і з Іранам. Шмат мы закраналі тэм. Мы ніколі не выкручваліся і ў дыпламатычныя тэрміны не хавалі сваю пазіцыю. Ад гэтага сёння і выйграем. Яны выдатна разумеюць, у тым ліку спадар Коўл, што мы можам, а што  не,  сказаў Лукашэнка.

нг