Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна разлічвае ўбачыць дэмакратычную Беларусь у Люблінскім трохкутніку

29.07.2026 14:50
Пра гэта з нагоды шостай гадавіны стварэння аб'яднання заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. 
    .
Святлана Ціханоўская і Андрэй Сібіга. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Украіна разлічвае, што ў будучыні свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь далучыцца да Люблінскага трохкутніка — рэгіянальнага фармату супрацоўніцтва Украіны, Польшчы і Літвы. Пра гэта з нагоды шостай гадавіны стварэння аб'яднання заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Пра заяву кіраўніка ўкраінскай дыпламатыі паведамляе Reform.news.

— Мы спадзяёмся, што аднойчы свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь далучыцца да Люблінскага трохкутніка. Дзеля гэтага мы працягваем цесна супрацоўнічаць са Святланай Ціханоўскай і ўсімі беларусамі, якія імкнуцца жыць у еўрапейскай Беларусі, — заявіў Сібіга.

Украінскі дыпламат таксама адзначыў, што за шэсць гадоў існавання Люблінскі трохкутнік пацвердзіў сваю эфектыўнасць у пытаннях бяспекі, палітычнага супрацоўніцтва і падтрымкі Украіны. Паводле міністра, краіны плануюць і далей развіваць супольныя эканамічныя, інфраструктурныя і аднаўленчыя праекты.

iar/эж