Беларусь імкліва страчвае статус буйнога вытворцы і экспарцёра бульбы. За дзесяць гадоў краіна скараціла пастаўкі на знешнія рынкі больш як у чатыры разы.
Паводле дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), у 2015 годзе Беларусь экспартавала 300,8 тысяч тон бульбы. А ў 2024-м — усяго толькі 68,9 тысяч тон.
Для параўнання: Польшча ў 2015-м паставіла за мяжу 15,7 тысяч тон, а ў 2024-м — 117,8 тысяч тон.
У 2015-м Беларусь была на 11-м месцы ў спісе найбуйнейшых экспарцёраў гэтага прадукту, то да 2024-га яна апусцілася на 26-е месца.
У Беларусі за дзесяць гадоў знізіліся не толькі абʼёмы экспарту, але і ў цэлым вытворчасці бульбы. Так, у 2015-м краіна вырасціла 5107,3 тысяч тон караняплода, а да 2024-га ў Беларусі абʼёмы знізіліся на 39% і склалі 3110,9 тысяч тон.
Крыніца: «Зеркало»/юл