У сувязі з «захаванымі перасцярогамі адносна бяспекі і мер яе гарантавання» Савет Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе (ІІХФ) прыняў рашэнне не дапускаць беларускія зборныя да спаборніцтваў.
Паводле інфармацыі прэс-службы ІІХФ, беларускія спартсмены не змогуць узяць удзел у чэмпіянаце свету сярод мужчын 2027 года, а таксама ў моладзевым ЧС-2027.
Адзначаецца, што Беларуская федэрацыя хакею прасіла Савет ІІХФ дапусціць нацыянальныя зборныя таксама да іншых чэмпіянатаў свету — сярод жанчын (дывізіён IV), жанчын да 18 гадоў (дывізіён III), юніёраў да 18 гадоў.
Рашэнне па іх не прыводзіцца, аднак напрыканцы траўня спартыўны сайт hockey.by са спасылкай на ІІХФ паведаміў, што беларускім спартсменам у гэтых спаборніцтвах удзельнічаць дазволена.
Захаваныя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх лёгкаатлетаў, тэнісістаў ды іншых спартсменаў, а зборныя па футболе і футбольныя клубы па-ранейшаму праводзяць «хатнія» міжнародныя афіцыйныя гульні на нейтральных палях.
28 лютага 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны, МАК заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
Крыніца: «Позірк»/юл