Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка загадаў не раздурваць сялян

31.07.2026 15:19
Беларускі дыктатар сёння азнаёміўся з дзейнасцю аднаго з вытворчых філіялаў «Савушкавага прадукту».
Лукашэнка знаёміцца з дзейнасцю аднаго сельскагаспадарчага прадпрыемства@pul_1

Ідзецца пра размешчанае ў Брэсцкім раёне сельскагаспадарчае прадпрыемства «Савушкаў-Прамень», піша БелТА.

«Чаму ў іх тут людзі добра працуюць? Бо ім плацяць заробак, – сказаў Лукашэнка. – Яны (работнікі) працуюць за грошы. За нармальныя грошы».

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на своечасовую выплату заробку.

«Не шкадуйце для сялян. Раздурваць іх нельга, але калі яны даюць вынік, ім трэба плаціць», – падкрэсліў палітык.

«Я з павагай стаўлюся да прыватных прадпрымальнікаў і мы будзем іх падтрымліваць, але патрэбны вынік. Як я ім проста і шчыра кажу: «Мужыкі, трэба дзяліцца». Не са мной. Трэба дзяліцца з тымі, хто побач з вамі працуе, хто працуе на вас», – дадаў узурпатар.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл