Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні і дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі далучыўся да ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 35-ай гадавіны Мядзінінкайскай трагедыі. Менавіта тут ноччу 31 ліпеня 1991 года да мытнага пункта ўварваліся людзі ў камуфляжы з аўтаматамі, якія потым расстралялі васьмярых супрацоўнікаў мытні і паліцыі — толькі адзін з іх застаўся жывым.
— Мядзінінкайская трагедыя — гэта напамін пра тое, якой высокай можа быць цана свабоды і незалежнасці. Літва захавала памяць пра сваіх герояў, дамаглася справядлівасці і працягвае адстойваць каштоўнасці, за якія яны аддалі жыццё. Для Беларусі гэта таксама важны ўрок: гісторыя паказвае, што гвалтам і рэпрэсіямі немагчыма спыніць імкненне народа да свабоды. Сёння ад імя Святланы Ціханоўскай я ўшаноўваю памяць ахвяраў Мядзінінкайскай трагедыі. Мы з Літвой захоўваем памяць пра тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.
Мядзінінкайская трагедыя — «гэта гісторыя пра тое, што імкненне народаў да свабоды і незалежнасці немагчыма спыніць. Рана ці позна яны дасягаюць сваёй мэты», — падкрэсліў дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл