Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітзняволеных

31.07.2026 16:02
Да 27 жніўня BYSOL прымае заяўкі на дапамогу ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Petra from Pixabay/CC0

Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых маленькіх — дзяцей беларускіх палітзняволеных як унутры краіны так і за мяжой. Мэта збору — 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу, гэтая сума можа павялічыцца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
 

Штогод BYSOL атрымлівае да дзвюх соцень заявак на дапамогу дзеям да пачатку навучальнага года. Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе бацькі, альбо адзін з бацькоў, знаходзяцца ў зняволенні, альбо былі асуджаныя па палітычных матывах. Дапамога ў 100 еўра дазваляе пакрыць асноўныя патрэбы: пакупку школьных прыналежнасцяў і прынамсі частку вопраткі. 

— Для нашай сям’і гэта дапамога сталася не толькі падтрымкай у цяжкі час, але і нагадваннем пра тое, што мы не адныя. Калі побач ёсць людзі з вялікім сэрцам, становіцца лягчэй спраўляцца з выпрабаваннямі і верыць у будучыню,  напісаў у BYSOL адзін з атрымальнікаў выплат з папярэдняга дзіцячага збору.

Папярэдні збор для дзяцей палітзняволеных доўжыўся 42 дні і быў прымеркаваны да пачатку летніх канікул.

За час правядзення акцыі дапамогу атрымалі 166 дзяцей з 114 сем’яў палітвязняў. Збор падтрымалі  арганізацы беларусаў у Даніі, дыяспары і суполкі беларусаў у Філадэльфіі, Вялікай Брытаніі, Нідэрландах, ЗША, Кракаве і Ольштыне, а таксама Міжнародны гуманітарны фонд.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Агульная сума ўказаная з улікам камісій і збораў банка і плацёжных сістэм. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 21 жніўня ўключна.

Падтрымка разлічаная на сем’і палітзняволеных, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі»), былых палітзняволеных з дзецьмі, якіх вызвалілі пасля 1 студзеня 2024 года. 

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў/юл