Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных асоб

03.08.2026 12:30
Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры.
Медалі Фота: АПК

Адпаведныя пастановы 31 ліпеня 2026 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца:

▪️Галіна Казіміроўская – беларуская харавая дырыжорка, кампазітарка, музычны педагог і музыказнаўца;

▪️Юрый Астапчук (Jerzy Ostapczuk) – дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, педагог, арганізатар культурніцкіх праектаў;

▪️Багуслава Карчэўская (Bogusława Karczewska) – беларуская дзяячка ў Польшчы, спявачка, педагог і арганізатарка культурніцкіх праектаў.

Медалём «Няскораных (Ларысы Геніюш)» узнагароджваецца:

▪️Валянцін Стэфановіч – вядомы праваабаронца, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:

▪️Ірына Быкава (пасмяротна) – беларуская культурная дзяячка, журналістка, захавальніца літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

▪️Кацярына Каланчук-Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыка і культурніцкая дзяячка;

▪️Дайнюс Жалімас (Dainius Žalimas) – літоўскі юрыст, доктар права, прафесар міжнароднага і канстытуцыйнага права, дзяржаўны дзеяч;

▪️Сяргей Собалеў (Сергій Соболєв) – украінскі палітычны дзеяч, юрыст, гісторык, народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.

Яшчэ адзін выбітны чалавек атрымае ўзнагароду непублічна. Ён ушанаваны Крыжам Свабоды – за асабісты грамадзянскі ўчынак, які стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду, а таксама шматгадовае змаганне за дэмакратыю ў Беларусі.

АПК/ав