Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі бізнес просіць улады паўплываць на Wildberries пасля атак на склады ў Расіі

04.08.2026 08:39
На расійскіх складах Wildberries могуць захоўвацца тавары да 22 тысяч беларускіх суб'ектаў гаспадарання.
       .
Пажары ў Валгаградзе ў выніку атак украінскіх дронаў.Калаж УНІАН, фота Exilenova+

Мінскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў звярнуўся ў Міністэрства эканомікі Беларусі з просьбай арганізаваць нараду наконт наступстваў украінскіх удараў па складах Wildberries у Расіі для беларускіх кампаній. Арганізацыя таксама прапануе выпрацаваць механізм уздзеяння на расійскі маркетплэйс на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва краіны, у тым ліку дыпламатычным шляхам.

Як паведамляе Reform.news, на расійскіх складах Wildberries могуць захоўвацца тавары да 22 тысяч беларускіх суб'ектаў гаспадарання. У саюзе адзначаюць, што беларускія прадаўцы працуюць праз мясцовую юрыдычную асобу і не маюць прамых дагаворных адносін з уладальнікамі складоў у Расіі, таму не могуць уплываць на захаванасць сваёй прадукцыі.

З сярэдзіны ліпеня ўкраінскія ўдары закранулі ўжо больш за дзясятак лагістычных аб'ектаў Wildberries, частка з якіх была поўнасцю знішчаная.

эж