Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алейнік абмеркаваў з часовым павераным Францыі перспектывы дыялогу з Парыжам

06.08.2026 15:00
Беларускі палітык падкрэсліў значэнне падтрымання канструктыўнага і прагматычнага дыялогу паміж краінамі.
  i
Людавік Руае i Сяргей Алейнік nashaniva.com

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік сустрэўся з часова павераным у справах Францыі ў Беларусі Людавікам Руаепаведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на прэс-службу верхняй палаце парламента.

У цэнтры ўвагі бакоў былі стан і перспектывы развіцця беларуска-французскага дыялогу, пытанні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама вынікі дыпламатычнай місіі Руае, гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Алейнік падкрэсліў, што «падтрыманне канструктыўнага і прагматычнага дыялогу застаецца асноватворным фактарам двухбаковага ўзаемадзеяння незалежна ад цяперашняй геапалітычнай сітуацыі».

Сяргей Алейнік у 2022‑2024 гадах быў міністрам замежных спраў Беларусі.

аз