Прычынай такога кроку, паводле Краўцова, стала зацягванне працэсу абрання новага сакратара — паведамляе «Наша Ніва».
— З улікам таго, што прайшло больш за два месяцы з абрання новага складу, а выбары сакратара так і не прызначаны, ад сёння я завяршаю выкананне абавязкаў сакратара КР, і жадаю поспеху ўсім у працягу надзвычай прадуктыўнай працы, — напісаў з сарказмам Краўцоў.
Часова выконваць абавязкі кіраўніка Сакратарыята да выбараў новага сакратара будзе Яўген Каравулаў з фракцыі «Моладзевы наступ» мінулага склікання.
Складаючы паўнамоцтвы сакратара, Краўцоў аднавіў свой мандат дэлегата КР.
Паводле статуту КР, кіраўнік сакратарыята не можа сумяшчаць сваю пасаду з мандатам дэлегата.
нг