Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Польшчы

13.08.2026 18:08
Асобна была закранута тэма міжнароднай абароны і павелічэнне колькасці адмоў грамадзянам Беларусі ў яе прадастаўленні. 
 ,      ( ).
Адам Галацінскі, Дзяніс Кучынскі і Гжэгаж Пазнанскі (злева направа).Фота: Офіс С. Ціханоўскай

Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў працоўную сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Галаціньскім (Adam Hałaciński) і намеснікам дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Польшчы Гжэгажам Пазнaньскім (Grzegorz Poznański).

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Офісам Святланы Ціханоўскай і Міністэрствам замежных спраў Польшчы, а таксама сумесныя актыўнасці на бягучы год.

Дзяніс Кучынскі выказаў шчырую ўдзячнасць Міністэрству замежных спраў і Польшчы за паслядоўную падтрымку беларускага дэмакратычнага руху, салідарнасць і дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму.

Асобна была закранута тэма міжнароднай абароны і павелічэнне колькасці адмоў грамадзянам Беларусі ў яе прадастаўленні. Важна падкрэсліць, што афіцыйная палітыка Польшчы ў дачыненні да беларусаў не змянілася. У значнай частцы выпадкаў прычынай адмоў становяцца недастатковая доказная база, адсутнасць пацвярджэнняў індывідуальных рызык або недастатковая абгрунтаванасць заявы.

«Мы рэкамендуем беларусам і беларускам дбайна рыхтаваць дакументы і доказы, якія пацвярджаюць канкрэтныя індывідуальныя абставіны справы пры падачы на міжнародную абарону. Калі вам патрэбная дапамога, вы можаце звярнуцца ў Офіс Ціханоўскай (legal@tsikhanouskaya.org)», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі супольныя меры па супрацьдзеянні інфармацыйнай кампаніі рэжыму, накіраванай супраць Польшчы і дэмакратычных сіл. У тым ліку разглядаліся спробы рэжымнай прапаганды выкарыстоўваць гістарычныя спекуляцыі, маніпуляцыі і фэйкі для распальвання ксенафобіі ды расколу паміж беларусамі і палякамі.

Таксама Дзяніс Кучынскі прадставіў абнаўленні аб бягучай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні і Варшаве.

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай

нг