Журналіст і экс-палітвязень Анджэй Пачобут чарговы раз заявіў пра намер вярнуцца ў Беларусь.
— Канешне, я збіраюся ў Беларусь. Я з Гродна, з Панямоння. І гэта мая радзіма — Гродзеншчына, — сказаў Анджэй Пачобут у інтэрв'ю польскаму каналу Tygodnik Podhalański 1 на You Tube.
— Калі паехаў нядаўна ў Вільню, і там на Віленшчыне пачуў нашу польскую мясцовую памежную мову — атмасфера там такая ж самая, таму што гэта фактычна адзін рэгіён, — адчуў, што быў ужо вельмі блізка да дому, там такая настальгія моцная, — зазначыў актывіст, а яго словы цытуе «Салідарнасць».
— Як ты сабе ўяўляеш свой пераход мяжы ў Беларусь? — запытаў Пачобута суразмоўца.
— Аддаеш пашпарт, яго правяраюць, ставяць нейкі штамп ці не — і праязджаю. Так я сабе гэта ўяўляю. А што будзе далей, хутка даведаемся. Засталося нядоўга.
вс